Як скласці запыт

Усе палі, акрамя поля “Дадатковыя звесткі” з'яўляюцца абавязковымі для запаўнення.

  1. Выберыце ў полі “Мэты запыту” выгляд навуковай працы.
  2. Укажыце колькасць бібліяграфічных запісаў у спісе літаратуры. Калі спіс складаецца з некалькіх раздзелаў, калі ласка, укажыце агульную колькасць крыніц.
  3. Выберыце актуальнасць рэдакцыі прыведзеных прававых актаў. Калі ў Вашым спісе прававых актаў няма, выбірайце адпаведную пазіцыю.
  4. Прымацуйце файл са спісам літаратуры (без тэксту навуковай работы) у любым з фарматаў: doc, docx, rtf. Спісы ў таблічнай форме не прымаюцца.
  5. У полі “Дадатковыя звесткі” можна пакінуць каментарый або ўказаць інфармацыю, якую вы лічыце важнай.
  6. Пацвердзіце, што вы азнаёмлены і згодны з парадкам, тэрмінамі і расцэнкамі на выкананне паслугі.
  7. Выберыце зручны для вас спосаб аплаты.

Відэаўрок “Рэдагаванне бібліяграфічнага спіса да навуковай работы”

Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 27 40 (з 10 да 17 гадзін па буднях),
(8 017) 293 27 38 (з 17 да 21 гадзін па буднях, з 10 да 18 гадзін па выхадных).
E-mail: sio@nlb.by