Як скласці запыт

Усе палі, акрамя поля “Дадатковыя звесткі”, з’яўляюцца абавязковымі для запаўнення.

Максімальны памер тэкставых палёў – 255 сімвалаў. Калі ваш тэкст большага памеру – дапішыце яго ў іншае тэкставае поле формы ці накіруйце нам па электроннай пошце ind@nlb.by.

1. Віды дакументаў. Выберыце від дакумента, для якога неабходна скласці элементы афармлення. Пры адсутнасці ў пераліку неабходных відаў укажыце іх дадаткова ў тэкставым полі “Іншае”.

2. Элементы афармлення. Выберыце элементы афармлення, патрэбныя для вашай работы.

3. Аўтар. Укажыце прозвішча, імя па бацьку (ініцыялы) аўтара дакумента, для якога неабходны элементы афармлення.

4. Назва. Укажыце назву дакумента, для якога неабходны элементы афармлення.

5. Тэма. Сфармулюйце тэму дакумента, для якога неабходны элементы афармлення.

6. Кароткая анатацыя або ключавыя словы. Складзіце кароткую анатацыю або ўвядзіце праз коску найбольш значныя словы са зместу вашага дакумента (артыкула, аўтарэферата дысертацыі, манаграфіі), якія нясуць асноўную сэнсавую нагрузку.

7. Мэта, прадмет, аб’ект даследавання. Запаўняецца толькі для дысертацыі і аўтарэферата дысертацыі.

8. У полі “Дадатковыя звесткі” можна ўказаць даныя, якія адсутнічаюць у форме заказу, а таксама інфармацыю аб неабходнасці прымацавання файла з вынікамі індэксавання.

11. Спосаб аплаты. Выберыце найбольш зручны для вас спосаб аплаты. Аб парадку аплаты чытайце ў раздзеле “Дапамога: як аплаціць заказ”.

Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 26 74, (8 017) 293 26 78, (8 017) 293 26 77, (8 017) 293 26 85, (8 017) 293 26 89 (з 09.00 да 17.00 па буднях).
E-mail: ind@nlb.by