Як зарэгістравацца

Для афармлення заказу вам неабходна аўтарызавацца (увесці свой лагін і пароль) або зарэгістравацца на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і атрымаць доступ да свайго асабістага кабінета.

Калі ласка, пры рэгістрацыі правільна ўказвайце асабістыя даныя, так як яны будуць выкарыстоўвацца для сувязі з вамі.

Пры рэгістрацыі юрыдычнай асобы:

  • у полі “Адрас эл. пошты” пазначце е-mail для сувязі
  • прыдумайце і запомніце ідэнтыфікатар карыстальніка (лагін) і пароль – вы будзеце іх выкарыстоўваць кожны раз для аўтарызацыі пры афармленні заказу на паслугу ў інтэрнэт-магазіне бібліятэкі ў рамках дзеючай дамовы
  • у полі “Прозвішча” ўвядзіце поўную назву юрыдычнай асобы, у полі “Імя” – скарочаную назву юрыдычнай асобы
  • у полі “Тэлефон” пазначце тэлефон для сувязі
  • “Пол” выберыце любы

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 23.
E-mail: sci@nlb.by