Як аплаціць заказ

Да аплаты прымаюцца банкаўскія карткі Visa Gold, Visa Classic, Visa Electron, MasterCard Gold, MasterCard Business, MasterCard Standard, Maestro, БЕЛКАРТ, БЕЛКАРТ-ІНТЭРНЭТ.

Ажыццявіць аплату можна пасля з’яўлення заказа ва ўкладцы “Чакаюць аплаты”, калі націснуць кнопку “Аплаціць”. Далей неабходна ажыццявіць плацёж ў адпаведнасці з выбраным спосабам аплаты.

АПЛАТА ПРАЗ ІНТЭРНЭТ БАНКАЎСКАЙ КАРТКАЙ
(ІНТЭРНЭТ-ЭКВАЙРЫНГ)

Дадзеным спосабам могуць аплаціць трымальнікі банкаўскіх картак банкаў Рэспублікі Беларусь і замежных краін. Неабходна ўвесці рэквізіты банкаўскай карткі, націснуць кнопку “Аплаціць”, пасля завяршэння аплаты – націснуць кнопку “Вярнуцца ў магазін”.

АПЛАТА ПРАЗ СІСТЭМУ ІНТЭРНЭТ-БАНКІНГ
ААТ “ААБ «БЕЛАРУСБАНК»“

Дадзены спосаб аплаты даступны толькі для трымальнікаў банкаўскіх картак ААТ “ААБ «Беларусбанк»“, у якіх дадзеная паслуга падключана. Па пытаннях падключэння паслугі звяртайцеся ў аддзяленні банка.

Пасля націску кнопкі “Аплаціць” адбудзецца аўтаматычнае перанакіраванне на старонку інтэрнэт-банкінга, дзе неабходна аўтарызавацца і ажыццявіць аплату.

АПЛАТА ПРАЗ СІСТЭМУ “РАЗЛІК“ АРІП

Да аплаты праз сістэму “Разлік” АРІП прымаюцца толькі банкаўскія карткі банкаў-эмітэнтаў Рэспублікі Беларусь. У працэсе ажыццяўлення аплаты на электронны адрас, які пазначаны пры рэгістрацыі, будзе адпраўлена падрабязная інструкцыя па здзяйсненню аплаты і нумар заказа ў сістэме “Разлік” АРІП.

Маршрут для ажыццяўлення плацяжоў у сістэме “Разлік” АРІП: сістэма “Разлік” АРІП → Інтэрнэт-магазіны/сервісы → N → NLB.by; нумар заказа ў сістэме АІС АРІП.

АПЛАТА БАНКАЎСКІМ/ПАШТОВЫМ ПЕРАВОДАМ

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымае грашовыя пераводы за аказаныя інтэрнэт-паслугі, якія адпраўлены толькі з банкоўскіх/паштовых аддзяленняў Рэспублікі Беларусь.

Пасля націску кнопкі “Аплаціць” на экране з’явіцца ўжо запоўненая квітанцыя, якую можна раздрукаваць, сфатаграфаваць і г.д. Аплату можна ажыццявіць у любым банкаўскім ці паштовым аддзяленні Рэспублікі Беларусь. Копію квітанцыі аб аплаце неабходна выслаць на электронны адрас sci@nlb.by

АПЛАТА па дагавору (для юрыдычных асоб)
Аплата паслугі выконваецца ў адпаведнасці з умовамі дагавора.

Відэаўрок "Аплата інтэрнэт-паслуг"

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 23.
E-mail: sci@nlb.by