Праверка тэкставых дакументаў на наяўнасць супадзенняў

Выкананне паслугі “Праверка тэкставых дакументаў на наяўнасць супадзенняў” часова прыпынена да 2025 года.

Паслуга дазваляе праверыць тэксты дысертацый, курсавых і дыпломных работ, рэфератаў, артыкулаў і г.д.

Праверка тэкстаў праводзіцца:

  1. З дапамогай інфармацыйнай сістэмы “Антыплагіят” у калекцыях дысертацый РДБ, дысертацый і аўтарэфератаў НББ, “eLIBRARY.ru”, у модулях пошуку ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка онлайн”, “БібліяРосіка”, “Лань”, “BOOK.ru”, Інтэрнэце і інш.
  2. З дапамогай інфармацыйнай сістэмы “ПлагіятКантроль” у базе даных дысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь.

Інфармацыйная справаздача аб наяўнасці супадзенняў, якая фарміруецца аўтаматычна, высылаецца на адрас электроннай пошты, указанай карыстальнікам.

Важна! Нацыянальная бібліятэка прадстаўляе справаздачу “ЯК ЁСЦЬ” у дакладнай адпаведнасці з данымі апрацоўкі інфармацыйнай сістэмы, без якога-небудзь ўмяшання і ўздзеяння на вынік. Ацэнка карэктнасці і правамернасці супадзенняў, цытаванняў, самацытаванняў, а таксама аўтарства тэкставых фрагментаў правяраемага дакумента застаецца ў кампетэнцыі эксперта вашай арганізацыі (навуковага кіраўніка, эксперта на кафедры і г.д.).

Патрабаванні да дакумента, які дасылаецца на праверку:

  • файл у фармаце pdf (з тэкставым слоем).

Кошт заказу вызначаецца ў адпаведнасці з пп. 91, 92 Прэйскуранта платных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнай установай “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” фізічным асобам.

Заказ будзе выкананы і адпраўлены на працягу 1–3 працоўных дзён пасля атрымання пацвярджэння аб аплаце (копіі дакумента аб правядзенні плацяжу).

Час выканання заказаў: з 9.00 да 17.00 (акрамя сб., нядз., святочных дзён).

Падрыхтаваныя да аплаты заказы, але неаплачаныя, выдаляюцца са спісу заказаў праз 10 дзён.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 61,  (8 017) 293 27 18

E-mail: apl@nlb.by