Як даведацца пра статус заказу
Каб даведацца пра бягучы статус заказу, вам неабходна аўтарызавацца (увесці лагін і пароль).
Выберыце ў меню асабістага кабінета пункт “Заказы” – “Бягучыя заказы”, пасля чаго будзе прадастаўлены спіс усіх аформленых вамі заказаў.
Для прагляду больш падрабязнай інфармацыі пра заказ, неабходна клікнуць па адным з іх.
Статусы заказаў:
- новы (заказ толькі што трапіў у базу заказаў);
- у працэсе выканання (з вашым заказам ужо працуе спецыяліст);
- падрыхтаваны да аплаты (выстаўлены кошт заказу), вы можаце аплаціць заказ праз сістэмы інтэрнэт-банкінг, інтэрнэт-эквайрынг, АРІП або раздрукаваць квітанцыю для аплаты паслугі ў любым аддзяленні банка ці РУП “Белпошта”;
- аплачаны (аплата заказу праведзена вамі паспяхова);
- выкананы (заказ накіраваны на адрас вашай электроннай пошты);
- адменены па прычыне (называецца прычына, па якой заказ не можа быць выкананы).
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 25 61, 293 27 02.
E-mail: apl@nlb.by