Ажыццявіць аплату можна пасля з’яўлення заказа ва ўкладцы “Чакаюць аплаты”, калі націснуць кнопку “Аплаціць”. Далей неабходна ажыццявіць плацёж ў адпаведнасці з выбраным спосабам аплаты.
АПЛАТА ПРАЗ ІНТЭРНЭТ БАНКАЎСКАЙ КАРТКАЙ
(ІНТЭРНЭТ-ЭКВАЙРЫНГ)
Дадзеным спосабам могуць аплаціць трымальнікі банкаўскіх картак банкаў Рэспублікі Беларусь і замежных краін. Неабходна ўвесці рэквізіты банкаўскай карткі, націснуць кнопку “Аплаціць”, пасля завяршэння аплаты – націснуць кнопку “Вярнуцца ў магазін”.
Аплата банкаўскай картай VISA, MasterCard, БЕЛКАРТ, МИР, UnionPay праз сістэму Assist Belarus.
1. Аплата ажыццяўляецца праз інтэрнэт у рэжыме рэальнага часу непасрэдна пасля афармлення заказу.
2. Для здзяйснення фінансавай аперацыі падыходзяць карткі міжнародных плацежных сістэм VISA (усіх відаў), MasterCard (у тым ліку Maestro), эмітаваныя любым банкам свету, плацежнай сістэмы “МИР”, UnionPay, а таксама карты плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.
АПЛАТА ПРАЗ СІСТЭМУ ІНТЭРНЭТ-БАНКІНГ
ААТ “ААБ «БЕЛАРУСБАНК»”
Дадзены спосаб аплаты даступны толькі для трымальнікаў банкаўскіх картак ААТ “ААБ «Беларусбанк»”, у якіх дадзеная паслуга падключана. Па пытаннях падключэння паслугі звяртайцеся ў аддзяленні банка.
Пасля націску кнопкі “Аплаціць” адбудзецца аўтаматычнае перанакіраванне на старонку інтэрнэт-банкінга, дзе неабходна аўтарызавацца і ажыццявіць аплату.
АПЛАТА ПРАЗ СІСТЭМУ “РАЗЛІК” АРІП
Да аплаты праз сістэму “Разлік” АРІП прымаюцца толькі банкаўскія карткі банкаў-эмітэнтаў Рэспублікі Беларусь. У працэсе ажыццяўлення аплаты на электронны адрас, які пазначаны пры рэгістрацыі, будзе адпраўлена падрабязная інструкцыя па здзяйсненню аплаты і нумар заказа ў сістэме “Разлік” АРІП.
Маршрут для ажыццяўлення плацяжоў у сістэме “Разлік” АРІП: сістэма “Разлік” АРІП → Інтэрнэт-магазіны/сервісы → N → NLB.by; нумар заказа ў сістэме АІС АРІП.
АПЛАТА БАНКАЎСКІМ/ПАШТОВЫМ ПЕРАВОДАМ
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымае грашовыя пераводы за аказаныя інтэрнэт-паслугі, якія адпраўлены толькі з банкоўскіх/паштовых аддзяленняў Рэспублікі Беларусь.
Пасля націску кнопкі «Аплаціць» на экране з’явіцца ўжо запоўненая квітанцыя, якую можна раздрукаваць, сфатаграфаваць і г.д. Аплату можна ажыццявіць у любым банкаўскім ці паштовым аддзяленні Рэспублікі Беларусь. Копію квітанцыі аб аплаце неабходна выслаць на электронны адрас edd@nlb.by
Відэаўрок "Аплата інтэрнэт-паслуг"