Як даведацца пра статус заказу
Каб даведацца пра бягучы статус заказу, вам неабходна аўтарызавацца (увесці лагін і пароль).
Выберыце ў меню асабістага кабінета пункт “Заказы” – “Бягучыя заказы”, пасля чаго вам будзе прадастаўлены спіс усіх аформленых вамі заказаў.
Для прагляду больш падрабязнай інфармацыі пра заказ неабходна клікнуць па адным з іх, і вы пяройдзеце на старонку з больш падрабязнай інфармацыяй пра выбраны заказ.
Статусы заказаў:
- новы (заказ толькі што трапіў у базу заказаў);
- у працэсе выканання (існуе чарга на аказанне паслугі, таму даты прыёму заказу і пачатку выканання могуць істотна адрознівацца. Гэты статус з'яўляецца толькі тады, калі з вашым заказам пачынаюць працаваць);
- падрыхтаваны да аплаты (кошт заказу выстаўлены аператарам, вы можаце аплаціць заказ праз сістэмы “Інтэрнэт-банкінг”, “Інтэрнэт-эквайрынг” або раздрукаваць квітанцыю для аплаты паслугі ў любым аддзяленні банка або РУП “Белпошта”);
- аплачаны (аплата заказу праведзена паспяхова);
- выкананы (заказ накіраваны на адрас вашай электроннай пошты);
- у дапрацоўцы (статус выкарыстоўваецца для іншых сервісаў);
- адменены па прычыне (называецца прычына, па якой заказ не можа быць выкананы).
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 27 40 (з 10 да 17 гадзін па буднях),
(8 017) 293 27 38 (з 17 да 21 гадзін па буднях, з 10 да 18 гадзін па выхадных).
E-mail: sio@nlb.by