Рэдагаванне бібліяграфічнага спіса да навуковай працы

Прапануем выкарыстаць магчымасць аддаленага заказу паслугі па дапрацоўцы вашага спісу літаратуры. З дапамогай гэтага сервісу можна аформіць заказ, аплаціць яго адным з прапанаваных спосабаў і атрымаць адрэдагаваны спіс на вашу электронную пошту.

Дапрацоўка спісу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін выканання заказу складае ад 3 да 10 рабочых дзён, залежыць ад аб'ёму спісу, складанасці працы, чарговасці паступлення і ад загрузкі бібліёграфаў. Для спісаў да дысертацый тэрмін можа быць павялічаны.
Колькасць узятых для выканання заказаў абмежаваная (прыярытэт аддаецца наведвальнікам бібліятэкі, заказы прымаюцца ў пам. 257).

Тэксты навуковых работ не рэдагуюцца, групоўка запісаў у спісе літаратуры не робіцца.

Перад афармленнем заказу азнаёмцеся з парадкам аказання паслугі.

111