Вызначэнне публікацыйнай актыўнасці аўтара / арганізацыі

Дадзеная паслуга аказваецца на платформе базы даных навуковага цытавання РІНЦ і дазваляе атрымаць інфармацыю аб публікацыях аўтара / арганізацыі і іх запатрабаванасці ў навуковым асяроддзі (цытаванні):

  • колькасць публікацый у часопісах баз даных;
  • колькасць цытаванняў кожнай з гэтых публікацый у часопісах баз даных;
  • сумарная колькасць цытаванняў;
  • сярэдняя колькасць цытаванняў у разліку на адну публікацыю;
  • колькасць найбольш запатрабаваных работ аўтара / арганізацыі (індэкс Хірша).

Паслуга прадастаўляецца як фізічным, так і юрыдычным асобам.

Аформіць заказ на паслугу можна ў бібліятэцы або выдалена.

Адзін заказ – даследаванне публікацыйнай актыўнасці толькі аднаго аўтара або адной арганізацыі.

Кошт заказу вызначаецца ў адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг, якія аказвае дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.

Тэрмін выканання паслугі – да 3 рабочых дзён.

Гатовая справаздача высылаецца на электронную пошту заказчыка.

Выкарыстоўваць атрыманую бібліяметрычную інфармацыю варта выключна ў законных мэтах, прадстаўляючы яе толькі ў пэўным выглядзе і выконваючы правы і законныя інтарэсы іншых асоб. Парушэнне цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб інфармацыі і абароне інфармацыі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 23.
E-mail: sci@nlb.by