Парадак аказання паслугі для юрыдычных асоб
1. Заключыце з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі дагавор на аказанне інфармацыйных паслуг:
- скачайте дагавор;
- запоўніце выдзеленыя пункты і захавайце дакумент;
- адпраўце дагавор на e-mail sci@nlb.by;
- падпішыце абодва раздрукаваныя экзэмпляры дагавора, падпісаныя бібліятэкай і перададзеныя вам па пошце;
- адпраўце адзін з экзэмпляраў на паштовы адрас бібліятэкі: 220114, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116.
2. Падрыхтуйце тэкставы файл з данымі пра аўтара / арганізацыю, чыю публікацыйную дзейнасць вы хацелі б даследаваць:
пра аўтара
|
пра арганізацыю
|
- варыянты напісання прозвішчаў (ранейшае / сапраўднае) аўтара на англійскай, рускай, беларускай мовах;
- публікацыі аўтара на англійскай, рускай мовах;
- галіна / напрамкі даследаванняў;
- арганізацыі і гады працы ў іх аўтара;
- прозвішчы суаўтараў;
|
- варыянты сучаснай назвы арганізацыі на лацінцы;
- усе назвы арганізацыі на рускай мове з моманту заснавання;
- аўтары арганізацыі і напрамкі іх даследаванняў.
|
3. Аформіце заказ на паслугу.
Для афармлення аддаленага заказу:
- аўтарызуйцеся (увядзіце лагін і пароль) або прайдзіце рэгістрацыю на партале бібліятэкі;
Дапамога: як зарэгістравацца / аўтарызавацца
- праз кнопку “Заказаць” запоўніце заяўку на аказанне паслугі, прымацаваўшы да яе падрыхтаваны файл з данымі і выбраўшы спосаб аплаты “Па дагаворы”;
- сачыце за выкананнем, правяраючы “Гісторыю заказаў” і сваю электронную пошту.
Дапамога: як даведацца пра статус заказу
Для афармлення заказу ў бібліятэцы:
- звярніцеся да бібліятэкара навуковай чытальнай залы (пам. 206а);
- запоўніце заяўку на аказанне паслугі і перадайце бібліятэкару падрыхтаваны файл з данымі;
- сачыце за выкананнем заказу, правяраючы свой e-mail.
Атрымаеце справаздачу на вашу электронную пошту на працягу 3 рабочых дзён.
Аплаціце паслугу ў адпаведнасці з умовамі дагавора.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 23.
E-mail: sci@nlb.by