Парадак аказання паслугі для фізічных асоб
1. Падрыхтуйце тэкставы файл з інфармацыяй пра аўтара / арганізацыю, чыю публікацыйную дзейнасць вы хацелі б даследаваць:
пра аўтара
|
пра арганізацыю
|
- варыянты напісання прозвішчаў (ранейшае / сапраўднае) аўтара на англійскай, рускай, беларускай мовах;
- галіна / напрамкі даследаванняў;
- месца працы аўтара;
|
- варыянты сучаснай назвы арганізацыі на англійскай, рускай, беларускай мовах.
|
2. Аформіце заказ на паслугу.
Для афармлення аддаленага заказу:
аўтарызуйцеся (увядзіце лагін і пароль) або прайдзіце рэгістрацыю на партале бібліятэкі;
Дапамога: Як зарэгістравацца / аўтарызавацца
праз кнопку “Заказаць” запоўніце заяўку на аказанне паслугі, прымацаваўшы да яе падрыхтаваны файл з данымі;
сачыце за статусам заказу, правяраючы “Гісторыю заказаў” і сваю электронную пошту;
Дапамога: Як даведацца пра статус заказу
аплаціце заказ (укладка “Чакаюць аплаты”);
Дапамога: Як аплаціць заказ
пасля паспяховай аплаты (укладка “Аплочаны”) супрацоўнік пачне працаваць з вашым заказам.
Для афармлення заказу ў бібліятэцы:
звярніцеся да бібліятэкара навуковай чытальнай залы (пам. 206а);
запоўніце заяўку на аказанне паслугі і перадайце бібліятэкару падрыхтаваны файл з данымі;
аплаціце заказ ў касе бібліятэкі;
сачыце за выкананнем заказу, правяраючы свой e-mail.
Справаздачу атрымаеце на вашу электронную пошту на працягу 3 рабочых дзён.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 23.
E-mail: sci@nlb.by