Індэксаванне дакументаў

З дапамогай гэтага сэрвісу можна заказаць элементы афармлення для дакументаў (індэксы УДК, ББК, рубрыкі ДРНТІ, аўтарскі знак) у адпаведнасці з зададзенымі вамі параметрамі. Скарыстацца сэрвісам можа як чытач бібліятэкі, так і любы аддалены карыстальнік. Юрыдычным асобам паслуга прадастаўляецца на аснове заключэння дагавора на аказанне інфармацыйных паслуг.

Тэрмін выканання паслугі складае 1–3 працоўныя дні.

Кошт паслугі вызначаецца ў адпаведнасці з прэйскурантам пасля заканчэння працы згодна з фактычнай колькасцю дакументаў, для якіх былі складзены элементы афармлення. Тэрміновы тарыф для сэрвісу не выкарыстоўваецца.

Колькасць прымаемых анлайн-заказаў не абмежаваная. Заказы таксама прымаюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў прысутнасці чытача.

Заказчыку прадастаўляецца пералік элементаў афармлення дакумента ў фармаце MS-Word.

Перад афармленнем заказу азнаёмцеся з парадкам аказання паслугі.

Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 26 74, (8 017) 293 26 78, (8 017) 293 26 77, (8 017) 293 26 85, (8 017) 293 26 89 (з 09.00 да 17.00 па буднях).
E-mail: ind@nlb.by

111