Бібліяграфічны спіс афармляецца ў фармаце MS-Word, неабходныя праўкі ўносяцца ў электронную копію спісу літаратуры.
Кошт паслугі вызначаецца ў адпаведнасці з наступнымі пунктамі Прэйскуранта платных паслуг:
● п. 2.3 “Рэдагаванне бібліяграфічнага апісання” – скарачэнне слоў па ДАСТам, расстаноўка знакаў прадпісанай пунктуацыі і прабелаў;
● п. 2.4 “Удакладненне элементаў бібліяграфічнага апісання” – ужываецца пры адсутнасці якога-небудзь з абавязковых элементаў запісу (патрабуецца пошук даных, якія адсутнічаюць, або візуальны прагляд дакумента).
Кошт выкананай паслугі падлічваецца пасля заканчэння работы і сумуецца па колькасці адрэдагаваных запісаў (п. 2.3 і п. 2.4).
Парадак выканання паслугі:
● прайдзіце рэгістрацыю, запомніце свой пароль, выкарыстоўвайце яго пры наступных зваротах;
● азнаёмцеся з парадкам і ўмовамі аказання паслугі;
● запоўніце форму заказу. Пры неабходнасці карыстайцеся пакрокавай інструкцыяй у раздзеле “Дапамога: як скласці запыт”;
● сачыце за выкананнем заказу па статусе ў раздзеле “Гісторыя заказаў”;
● пасля выстаўлення рахунку аплаціце паслугу;
● атрымайце гатовы бібліяграфічны спіс па электроннай пошце.
Пры ўзнікненні пытанняў з вамі можа звязацца выканаўца.
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 27 40 (з 10 да 17 гадзін па буднях),
(8 017) 293 27 38 (з 17 да 21 гадзін па буднях, з 10 да 18 гадзін па выхадных).
E-mail: sio@nlb.by