Парады па самастойным афармленні спісу

Рэдагаванне бібліяграфічнага спісу літаратуры можна ажыццявіць самастойна, кіруючыся:

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі можна атрымаць бясплатную кваліфікаваную дапамогу бібліёграфаў:

  • у зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257);
  • на занятках у апошнюю сераду кожнага месяца ў 17.00 (пам. 308), акрамя летняга перыяду.

Удакладніць бібліяграфічныя звесткі пра дакумент або даведацца аб наяўнасці канкрэтнага выдання ў бібліятэцы можна наступным чынам:

  • з дапамогай электроннага каталога на партале бібліятэкі;
  • задаць пытанне ў віртуальную даведачную службу “Спытай бібліятэкара”;
  • у будынку бібліятэкі:
  • па каталогах, базах даных і фондзе;
  • у бібліятэкара-кансультанта пунктаў інфармавання або па тэлефоне +375 17 266 37 37;
  • у дзяжурнага бібліёграфа ў зале каталогаў і картатэк (2-гі паверх, атрыум) або па тэлефоне +375 17 293 28 56;
  • у бібліятэкара ў любой чытальнай зале.

Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 27 40 (з 10 да 17 гадзін па буднях),
(8 017) 293 27 38 (з 17 да 21 гадзін па буднях, з 10 да 18 гадзін па выхадных).
E-mail: sio@nlb.by