Як зарэгістравацца
Для афармлення заказу вам неабходна аўтарызавацца (увесці свой лагін і пароль) або зарэгістравацца на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і атрымаць доступ да свайго асабістага кабінета.
Калі ласка, пры рэгістрацыі правільна ўказвайце асабістыя даныя, так як яны будуць выкарыстоўвацца для сувязі з вамі.
Пры рэгістрацыі юрыдычнай асобы:
- у полі “Адрас эл. пошты” пазначце е-mail для сувязі
- прыдумайце і запомніце ідэнтыфікатар карыстальніка (лагін) і пароль – вы будзеце іх выкарыстоўваць кожны раз для аўтарызацыі пры афармленні заказу на паслугу ў інтэрнэт-магазіне бібліятэкі ў рамках дзеючай дамовы
- у полі “Прозвішча” ўвядзіце поўную назву юрыдычнай асобы, у полі “Імя” – скарочаную назву юрыдычнай асобы
- у полі “Тэлефон” пазначце тэлефон для сувязі
- “Пол” выберыце любы
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 23.
E-mail: sci@nlb.by