Рэдагаванне бібліяграфічнага спіса да навуковай працы
Прапануем выкарыстаць магчымасць аддаленага заказу паслугі па дапрацоўцы вашага спісу літаратуры. З дапамогай гэтага сервісу можна аформіць заказ, аплаціць яго адным з прапанаваных спосабаў і атрымаць адрэдагаваны спіс на вашу электронную пошту.
Дапрацоўка спісу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з
патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Тэрмін выканання заказу складае ад 3 да 10 рабочых дзён, залежыць ад аб'ёму спісу, складанасці працы, чарговасці паступлення і ад загрузкі бібліёграфаў. Для спісаў да дысертацый тэрмін можа быць павялічаны.
Колькасць узятых для выканання заказаў абмежаваная (прыярытэт аддаецца наведвальнікам бібліятэкі, заказы прымаюцца ў пам. 257).
Тэксты навуковых работ не рэдагуюцца, групоўка запісаў у спісе літаратуры не робіцца.
Перад афармленнем заказу азнаёмцеся з
парадкам аказання паслугі.