Складанне спіса літаратуры па тэме

З дапамогай гэтага сэрвісу можна заказаць прафесійны пошук літаратуры па тэме ў адпаведнасці з зададзенымі вамі параметрамі. Карыстацца сэрвісам можа як чытач бібліятэкі, так і любы аддалены карыстальнік. Юрыдычным асобам паслуга прадастаўляецца на аснове заключэння дагавора на аказанне інфармацыйных паслуг.

Тэрмін выканання паслугі складае 3–10 рабочых дзён і залежыць ад складанасці тэмы, колькасці неабходных крыніц і чарговасці паступлення заказу. Пры падрыхтоўцы аб'ёмных, складаных даведак тэрмін выканання можа быць павялічаны.

Спіс літаратуры (без тэкстаў) па нескладаных тэмах да 10 назваў можна атрымаць бясплатна на працягу 1-2 рабочых дзён, звярнуўшыся ў віртуальную даведачную службу "Спытай бібліятэкара".

Кошт паслугі вызначаецца пасля заканчэння працы згодна з фактычнай колькасцю знойдзеных бібліяграфічных запісаў у адпаведнасці з прэйскурантам. Тэрміновы тарыф для сэрвісу не ўжываецца.

Колькасць заказаў, якія прымаюцца анлайн, абмежаваная (прыярытэт аддаецца наведвальнікам бібліятэкі, заказы афармляюцца ў пам. 257).

Заказчыку прадастаўляецца спіс літаратуры ў фармаце MS-Word з указаннем шыфраў захоўвання выданняў у бібліятэцы, а таксама электронныя тэксты (пры іх неабходнасці і наяўнасці). Спіс літаратуры рэдагуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Перад афармленнем заказу пазнаёмцеся з парадкам аказання паслугі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 40 (з 10 да 17 гадзін па буднях),
(8 017) 293 27 38 (з 17 да 21 гадзіны па буднях, з 10 да 18 гадзін па выхадных днях).
Для юрыдычных асоб: (8 017) 293 27 39 (з 10 да 17 гадзін па буднях).
E-mail: sio@nlb.by