Як скласці запыт

Усе палі, акрамя поля “Дадатковыя звесткі”, з'яўляюцца абавязковымі для запаўнення.
Максімальны памер тэкставых палёў - 255 знакаў. Калі Ваш тэкст большага памеру - дапішыце яго ў іншае тэкставае поле формы ці накіруйце нам па электроннай пошце sio@nlb.by.

1. Тэма. Сфармулюйце тэму вашага даследавання.
Напрыклад: Прававое рэгуляванне міжнародных перавозак грузаў аўтамабільным транспартам.

2. Ключавыя словы. Увядзіце праз коску найбольш значныя словы па тэме (якія нясуць асноўную сэнсавую нагрузку). Калі мяркуецца наяўнасць крыніц на замежнай мове, увядзіце ключавыя словы на мове пошуку.
Напрыклад: транспартнае права, дагавор перавозкі грузаў, аўтамабільныя перавозкі, transport law, contract of carriage of goods.

3. Мэта запыту. Пазначце, для якога даследавання патрэбна літаратура.

4. Віды дакументаў. Можна выбраць некалькі відаў дакументаў. Пры неабходнасці ўключэння ў спіс інтэрнэт-рэсурсаў і дакументаў у электронным выглядзе выбірайце пазіцыю "Электронныя рэсурсы". Пры адсутнасці ў пераліку неабходных відаў пазначце іх дадаткова у тэкставым полі "Іншае".
 
5. Наяўнасць дакументаў. Шырыня ахопу выданняў, якія ўключаюцца ў спіс літаратуры. Выбар пазіцыі "Інфармацыйныя рэсурсы НББ" прадугледжвае адбор дакументаў толькі з фондаў і электронных рэсурсаў (баз даных) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. "Усё, што выдадзена па тэме" прадугледжвае ўключэнне ў спіс у тым ліку дакументаў, якія адсутнічаюць у фондах НББ.

6. Мова. Пазначце, на якой мове павінны быць дакументы. Пры неабходнасці падбору матэрыялу на замежных мовах, пазначце мову ў полі "Іншыя" (ажыццяўляецца па магчымасці).

7. Храналагічны ахоп. Выберыце, якія гады выдання дакументаў (не тэмы!) вас цікавяць. Калі абмежаванняў няма, пазначце "Усе гады выдання". У полі "Іншы перыяд" можна задаць іншы інтэрвал.
Напрыклад: з 80-х гг. 20 ст. па сённяшні час; з канца 19 ст. па 1941 г.

8. Колькасць запісаў у спісе. Вы можаце абмежаваць колькасць крыніц па вашым жаданні і / або ў залежнасці ад мэты працы. Колькасць уключаных у спіс крыніц вызначае кошт паслугі.

9. Выслаць поўныя тэксты дакументаў. Пры наяўнасці электронных тэкстаў дакументаў яны могуць быць прадастаўлены вам разам са спісам літаратуры за дадатковую плату. Кошт капіравання залежыць ад аб'ёму файлаў.

10. У полі "Дадатковыя звесткі" можна пазначыць даныя, якія адсутнічаюць у форме заказу, альбо звесткі, неабходныя для эфектыўнага пошуку.

11. Спосаб аплаты. Выберыце найбольш зручны для вас спосаб аплаты. Аб парадку аплаты гл. раздзел "Дапамога. Як аплаціць заказ".

Тэлефоны для даведак:
+375 17 293 27 40 (з 10 да 17 гадзін па буднях),
+375 17 293 27 38 (з 17 да 21 гадзіны па буднях, з 10 да 18 гадзін па выхадных).
E-mail: sio@nlb.by