Дадзеная паслуга аказваецца на платформе базы даных навуковага цытавання РІНЦ і дазваляе атрымаць інфармацыю аб публікацыях аўтара / арганізацыі і іх запатрабаванасці ў навуковым асяроддзі (цытаванні):
Паслуга прадастаўляецца як фізічным, так і юрыдычным асобам.
Аформіць заказ на паслугу можна ў бібліятэцы або выдалена.
Адзін заказ – даследаванне публікацыйнай актыўнасці толькі аднаго аўтара або адной арганізацыі.
Кошт заказу вызначаецца ў адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг, якія аказвае дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.
Тэрмін выканання паслугі – да 3 рабочых дзён.
Гатовая справаздача высылаецца на электронную пошту заказчыка.
Выкарыстоўваць атрыманую бібліяметрычную інфармацыю варта выключна ў законных мэтах, прадстаўляючы яе толькі ў пэўным выглядзе і выконваючы правы і законныя інтарэсы іншых асоб. Парушэнне цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб інфармацыі і абароне інфармацыі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 23.
E-mail: sci@nlb.by